Ярмошына пракаментавала выгнанне з выбарчых участкаў журналістаў

Ярмошына пракаментавала выгнанне з выбарчых участкаў журналістаў

У панядзелак, 12 верасня, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына правяла прэс-канферэнцыю ў Мінску, прысвечаную папярэднім вынікам выбараў у Палату прадстаўнікоў. Яна назвала больш дакладную яўку на выбарах — 74,8% (раней называлася лічба 74,32%). Паводле яе слоў, сярод 110 абраных дэпутатаў 38 жанчын. Нагадаем, што дэмакратычныя сілы ў Палаце прадстаўнікоў прадставяць Ганна Канапацкая (АГП) і Алена Анісім (ТБМ). Паўторна ў парламент абраныя 28 чалавек, у тым ліку спікер Уладзімір Андрэйчанка.

Лідзія Ярмошына мяркуе, што вынікі выбараў будуць падведзеныя ў бліжэйшую пятніцу. На працягу 30 дзён мусіць адкрыцца сесія Палаты прадстаўнікоў.

Старшыня ЦВК адказала на пытанне Еўрарадыё пра выгнанне з выбарчых участкаў журналістаў: "Мне невядомыя гэтыя абставіны. Няхай журналісты звяртаюцца да нас і мы будзем вызначаць, наколькі дзеянні старшынь камісій былі абгрунтаваныя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі