Ярмошына: У выпадку фальсіфікацыі на вуліцы выйдуць падманутыя выбарцы
“Калі фальсіфікацыя [выбараў] адбудзецца насамрэч, то на плошчу выйдзе не купка (300-500 чалавек) палітычных функцыянераў. На вуліцы выйдуць ашуканыя выбарцы, таму што яны пабачаць, што іх выбар не супадае з аб’яўленымі вынікамі”. Такое меркаванне ў інтэрв’ю часопісу “Беларуская думка” выказала
старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына. У той
жа час яна сцвярджае, што “выбары немагчыма сфальсіфікаваць”.
Ярмошына адзначае, што жыхары Беларусі “заўсёды прымаюць вынікі выбараў як дадзенасць” і вераць лічбам, якія агучвае Цэнтрвыбаркам.
Ярмошына адзначае, што жыхары Беларусі “заўсёды прымаюць вынікі выбараў як дадзенасць” і вераць лічбам, якія агучвае Цэнтрвыбаркам.