Ярмошына: Я сышла, як сыходзяць мужыкі — пакінула мужам кватэры
Кіраўніца ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына распавяла пра свае разводы ў эфіры тэлеканала Беларусь-1.
"Ніхто не заўважыў мой развод у Мінску, хоць я ўжо была медыяперсонай. А мужоў сваіх я кватэрамі забяспечыла. Я сышла, як сыходзяць мужыкі. Першы раз я кватэру пакінула мужу ў Калінінградзе. Другі раз я разумела, што чалавеку трэба недзе жыць, таму я прадала кватэру і купіла яму аднапакаёвую", — распавяла кіраўніца ЦВК у эфіры праграмы "Выхад ёсць" на тэлеканале Беларусь-1.
З нагоды сваіх разводаў Лідзія Ярмошына сказала, што сітуацыя станавілася такой, што сказаць "не" было палёгкай.
"Цяпер модна ладзіць вечарыны з нагоды разводаў. Я была першая. Я зладзіла першую вечарыну ў 1996 годзе ў Калінінградзе. І нават муж быў. У кватэру прыйшлі мае аднакурснікі праводзіць мяне. Ну куды ж мужа падзець? Быў накрыты стол, і я ўстала і сказала: ўрачыстая нагода — развод сям'і Ярмошыных. Адна з сябровак сказала: Ну, ты і сволач".
"Мыццё падлог займае асноўны мой вольны час. Я мыю падлогі ў трох дамах. Раблю прыборку ў мамы, у сына-халасцяка і ў сябе, на тым службовым лецішчы, дзе я жыву. Гуляю ў любое надвор'е — і ўвечары, і раніцай, тры разы на тыдзень хаджу ў басейн, чытаю, хаджу ў тэатр", — распавяла Лідзія Ярмошына.
Выказалася Лідзія Міхайлаўна і пра жанчын, якія "качаюць правы":
"Жонкі вялікіх кіраўнікоў часам пачынаюць качаць правы: маўляў, чаму я павінна яму кашулі ў камандзіроўку прасаваць? Мілая, ты жывеш дзякуючы яму. Якое раўнапраўе? Хочаш раўнапраўя — збірайся і сыходзь ад яго".