Ярмошына: засталося 13 ініцыятыўных груп, а подпісы здаюць толькі 7
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў чарговым відэазвароце заявіла, што з 13 ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі подпісы здаюць толькі 7. Паводле яе слоў, група кіраўніка дзяржавы здала 364 тысячы подпісаў (раней у яго штабе заяўлялася пра 1,5 млн сабраных подпісаў), група Віктара Бабарыкі — каля 150 тысяч (18 чэрвеня было заяўлена, што сабрана 425 тысяч). Каля 43 тысяч подпісаў здала група Святланы Ціханоўскай. Прыблізна столькі ж і група Валерыя Цапкалы. Ініцыятыўная група Сяргея Чарачня ўжо здала менш за 10 тысяч, Ганны Канапацкай — некалькі соцень, Андрэя Дзмітрыева — 62 подпісы. Усе згаданыя асобы заяўлялі, што сабралі не менш за 100 тысяч подпісаў за сваё вылучэннем кандыдатам у прэзідэнты.
Апошні дзень збору подпісаў — 19 чэрвеня. Далей будзе праходзіць праверка іх сапраўднасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.