Яшчэ адна іракская авіякампанія адмяняе рэйсы ў Беларусь
Яшчэ адна іракская авіякампанія адмяняе рэйсы ў Беларусь. Рэйс FlyBaghdad пад нумарам IF623 з Багдаду, які павінен быў прыляцець у Мінск заўтра, адменены. Гэта вынікае з табло Нацыянальнага аэрапорта “Мінск”.
Як распавядала Еўрарадыё, сёння палёты ў Беларусь прыпыніла кампанія Iraqi Airways.
Паведамлялася, быццам такая дамоўленасць дасягнутая паміж уладамі Еўрасаюза і Ірака. Іракскія бежанцы, якія ішлі праз Беларусь, сталі сапраўднай гуманітарнай пагрозай для Літвы: ад пачатку года на тэрыторыю гэтай краіны прыйшло з Беларусі каля 4000 мігрантаў — у 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020-ы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.