Яшчэ адзін беларускі добраахвотнік завочна асуджаны ў "ДНР"

Аляксандр Думбляўскас

Аляксандр Думбляўскас / Наша Ніва

У "ДНР" завочна асуджаны беларускі добраахвотнік Аляксандр Думбляўскас. Яму далі 14 гадоў калоніі строгага рэжыму, паведамляе Генпракуротура Расіі. Байца палка Каліноўскага абвінавацілі па артыкуле "ўдзел найміта ва ўзброеным канфлікце".

Ведамства заяўляе, што ў перыяд з пачатку вайны па ліпень 2024 года Думбляўскас з пазыўным "Тунгус" у складзе "каліноўцаў" браў удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны ў розных кропках баявога судатыкнення ў якасці найміта.

"За названыя дзеянні ён атрымаў узнагароду ў памеры, эквівалентным больш за 2 млн рублёў. На тэрыторыі Украіны Думбляўскас прайшоў вайсковую падрыхтоўку, накіраваную на атрыманне навыкаў абыходжання з баявой зброяй, стратэгіі, тактыкі і спосабам дзеянняў, неабходным для ўдзелу ва ўзброеным канфлікце", — сцвярджае Генпракуратура Расіі.

Аляксандру Думбляўскасу 21 год. Ён з'ехаў з Беларусі ў 2021-м — пасля 11 месяцаў у СІЗА. Ад пачатку вайны пайшоў ваяваць. 25 ліпеня маскоўскі суд завочна арыштаваў Думбляўскаса і ягонага пабраціма — Яна Дзюбейку. З чэрвеня 22-га года Дзюбейка знаходзіцца ў расійскім палоне. Суд "ДНР" таксама завочна прысудзіў яму 14 гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі