Яшчэ адзін спецназавец уцёк з ваеннай часці
Гэта ўжо другая ад пачатку года крымінальная справа за самавольнае пакіданне часці, пачатая ў сілах спецыяльных аперацый Узброеных сіл.
Як паведамляе БелаПАН, 19 студзеня камандзір 38-й асобнай мабільнай брыгады (Брэст) пачаў крымінальную справу на вайскоўца тэрміновай службы.
У ноч на 20 студзеня гэтага вайскоўца затрымалі супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Яго падазраюць у здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў супраць да грамадзянскай асобы. Вядзецца следства.
Нагадаем, на пачатку студзеня па такім жа артыкуле пачалі крымінальную справу супраць вайскоўца 5-й асобнай брыгады спецназу ў Мар'інай Горцы Аляксандра Сушчыка. Ён пакінуў часць уначы 3 студзеня. На маладога чалавека пачалі дзве крымінальныя справы — за самавольнае пакіданне часці і за крадзеж. Паводле інфармацыі Мінабароны, 21-гадовы Сушчык пакінуў часць пасля таго, як яго заспелі ў нарадзе з электронным планшэтам.