Яшчэ дзесяць чалавек трапілі ў "спіс тэрарыстаў"

Камітэт дзяржбяспекі / Еўрарадыё
Камітэт дзяржбяспекі / Еўрарадыё

Камітэт дзяржаўнай бяспекі дадаў яшчэ 10 чалавек у спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці", заўважылі праваабаронцы "Вясны".

Гэта Павел Нікіценка, Таццяна Трафімчык, Марыя Фаміна, Максім Фралоў, Сяргей Нікіцін, Дзмітрый Плескачоў, Аляксандр Масевіч, Ігар Арцюх, Іван Янчанка.

Напрыклад, Арцюх і Янчанка асуджаныя па "справе Зельцэра" за каментары ў інтэрнэце.

Цяпер у "тэрарыстычным спісе" налічваецца 951 чалавек, з іх 206 — беларусы. Беларускія ўлады ўносяць у спісы "тэрарыстаў і экстрэмістаў" сваіх палітычных апанентаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі