Yellow Brick Road: "Мы не гатовыя ўключацца ў ажыўленне "трупа"

                            шоу, которого ещё не было у белорусских групп


Еўрарадыё: Дзіма, у мінулым інтэрв'ю Еўрарадыё ты паабяцаў, што восенню зробіш супершоў. Ці атрымліваецца ў цябе выканаць абяцанае?

Дзіма: Так, з таго самага інтэрв'ю ўсё і пачалося! Мы вельмі доўга рыхтаваліся і, нарэшце, знайшлі ў сабе сілы і сродкі, каб гэта ажыццявіць. Мы жадаем зрабіць не проста канцэрт, а цікавы канцэрт, якога, мабыць, яшчэ, не было ў беларускіх гуртоў.

Еўрарадыё: Чаго чакаць на канцэрце?

Дзіма:
Мы жадаем зрабіць тое, што бачылі на DVD-канцэртах нашых любімых гуртоў. І зараз гэта будзе ў Беларусі! Натуральна, гэта будзе святло! Натуральна — дадатковая сцэна, дэкарацыі, запрошаныя музыкі, відэаўстаноўкі. А ўжо як гэта будзе — варта прыйсці і ўбачыць!


                                           Emergenza Festival ў Беларусі



Еўрарадыё: Што за агенцтва ты адкрыў?

Дзіма:
У дадзены момант я з'яўляюся арганізатарам аднаго з першых у Беларусі фестываляў-конкурсаў ( да нас быў яшчэ "THE GLOBAL BATTLE OF THE BANDS") Emergenza Festival, на які падалі заявы ўжо каля 500 гуртоў.

Еўрарадыё: Такая зацікаўленасць?

Дзіма:
Так, класна! Міжнародны фестываль! Але калі даходзіць да таго, што вось,хлопцы, прыедзьце, давайце складзём дамову — пачынаецца тупач, і мне здаецца, гэта вельмі вялікая праблема, з якой мы ўвесь час сутыкаемся ў нашай краіне.

Так-так-так, у нас ёсць сілы зайсці на сайт і зарэгістравацца, але вось давесці справу да канца… Да гэтага чамусьці не даходзіць.

Еўрарадыё: Змагаецеся асабістым прыкладам?

Дзіма:
Мы не сядзім на канапе, не можам бяздзейнічаць.  Мы ўвесь час працуем, увесь час. З'яўляюцца нейкія ідэі і ўвесь час іх трэба ажыццяўляць. У нас часцей бракуе часу на іх ажыццяўленне, а не тое, што мы проста палянуемся і закінем.

Еўрарадыё: Калі чакаць першы Emergenza Festival у Беларусі?

Дзіма:
Фестываль абавязкова будзе! У выніку ў ім возьме ўдзел 21 гурт з Беларусі. Ён будзе праходзіць у тры этапы.

У кожным паўфінале па 7 гуртоў. Адпаведна, па 2 пераможцы выходзяць у фінал. Беларускі пераможца адправіцца ў Маскву на суперфінал, дзе возьме ўдзел у конкурсе з пераможцамі з кожнага расійскага гораду.

Адпаведна, ужо галоўны пераможца адпраўляецца ў Германію на 30-тысячны open-air, дзе галоўны прыз — запіс альбома ў Стакгольме ці Рыме, ці сусветнае турнэ. 


Еўрарадыё: Па якім прынцыпе і кім будуць адбірацца каманды для ўдзелу?

Дзіма:
На пачатку гурты адбіраюцца арганізатарамі — як мной, так і расійскімі калегамі. Затым этап паўфіналаў, дзе адбор будзе праводзіцца з дапамогай глядацкага галасавання. Чым больш на цябе прыйшло людзей — тым больш шанцаў, што ты пераможаш.

А ў фінале ўжо два галасаванні: глядацкае і журы. На суперфінале ў Маскве будзе журы ад Emergenza World — гэта прадстаўнікі і арганізатары тураў для пераможцы.
Варта заўважыць, што фестываль праходзіць у 23-х краінах свету і ён упершыню ў Беларусі!

У міжнародным фінале суддзі будуць з усіх краін-удзельніц фестывалю, яны і абяруць самы варты гурт. Летась, напрыклад, выйгралі японцы.

Еўрарадыё: Ужо вядомыя нейкія даты правядзення фестывалю ў Беларусі?

Дзіма:
Фестываль будзе праходзіць у студзені - лютым 2011 году, а ўсё з-за таго, што гурты марудзяць! Вось цяпер засталося літаральна пару месцаў.

Еўрарадыё: Так па якіх крытэрыях вы адабралі музыкаў?

Дзіма:
Прадукт павінен быць цікавым — гэта галоўны крытэрый. Нас зусім не хвалюе, які гэта будзе стыль. Галоўнае, каб гэта было жыўцом і не меней трох чалавек на сцэне.


на ўсіх няма часу — але яго можна купіць


Еўрарадыё: А чым яшчэ будзе займацца ваша агенцтва? У яго ўжо ёсць назва?

Дзіма:
Можна сказаць, што Emergenza Festival — гэта адзін з першых канцэртных праектаў, які мы ажыццяўляем пад маркай "Dominance PRO".

Мы гатовыя адказаць на любое пытанне ў сферы музыкі і музычнага бізнэсу. Гатовыя на любым этапе падтрымаць гурт. Табе трэба прыдумаць альбом, выдаць яго, раскруціць, зняць відэа, зрабіць тур у падтрымку альбома? Ды калі ласка!  Усё можам мы!

Еўрарадыё: Па апісанні падобна на Bo Promo…

Жэня:
Папа Бо прасоўвае пэўны спіс гуртоў. Агенцтва ж "Dominance PRO" займаецца прадстаўленнем паслуг розным гуртам.

Дзіма: Саша займаецца прасоўваннем ужо гатовай прадукцыі, а мы гатовыя выгадаваць музыку і запусціць далей! Я не ведаю, як больш дакладна адказаць на гэта пытанне.

У аптымале мы жадаем усталяваць кантакт паміж Усходам і Захадам і прадаставіць узаемавыгаднае супрацоўніцтва і абмен досведам. Цяпер на гэта накіраваны ўсе сілы.

І хачу сказаць, што немагчыма арганізаваць тур на Захад для гурта, які там не цікавы. На жаль, такіх у на больш чым дастаткова, таму што на нейкім этапе гурты спрабуюць граць ужо сыграную музыку.

Жэня: У гэтым можна папракнуць і нас. Але справа ў падачы, у тым, што з сябе прадстаўляе калектыў, ці змогуць гэтыя музыкі вытрымаць тыя ж паездкі, ці захочуць укладваць свае сілы і грошы ў свой жа праект. Таму што многія так, ходзяць папіць піва на рэпетыцыі.


Еўрарадыё: У вас ужо з'явіліся першыя падапечныя?

Дзіма:
Ведаеш, кожны дзень да мяне прыходзіць каля 20 лістоў з Беларусі, Расіі і Ўкраіны. Я імкнуся ўсё слухаць і ацэньваць, але большасць з таго, што прыходзіць, выклікае ўсмешку. Усе, натуральна, жадаюць, каб імі займаліся, але ніхто не ўяўляе, што гэта вельмі вялікая праца і за яе, натуральна, трэба плаціць! А калі пытанне заходзіць пра фінансы — усё патухае.

Еўрарадыё: Не баіцеся, што з-за гэтага "Dominance PRO" разваліцца на пачатковай стадыі?

Дзіма:
Не, гэта не разваліцца хоць бы таму, што я ўпэўнены, што ў хуткім будучым мы пакажам нейкія вынікі. Любая праца ацэньваецца па выніках. Вось тады і стане ясна, за што мы просім нейкія сродкі. Мы не жадаем зарабіць! У нас проста на ўсіх няма часу — але яго можна купіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі