"Ён памрэ" — Зяленскі не верыць, што Пуцін вытрымае доўгую вайну
Уладзімір Зяленскі ўпэўнены, што перажыве Уладзіміра Пуціна / ТАСС
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не верыць, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін вытрымае доўгую вайну. "Пуцін не пражыве столькі гадоў. У тым тэмпе, у якім ён ваюе з намі, ён не ваяваў у Сірыі, — кажа Зяленскі ў інтэрв'ю бразільскаму GloboNews. — ...Ён не вытрымае. 30 гадоў яго не будзе, ён памрэ — гэта цалкам зразумела. Але і 10 гадоў ён не вытрымае. Ён не тая ўжо фігура".
Пуціну 69 гадоў (а ў кастрычніку будзе 70), Зяленскаму — 45.
Прэзідэнт Украіны не думае, што яго краіна можа паўтарыць лёс Сірыі. Ён верыць у перамогу. Уладзімір Зяленскі падкрэслівае, што Расія кінула на Украіну ўсю сваю армію, але яе самая прафесійная частка ўжо знішчаная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.