YouTube збіраецца ўвесці платную падпіску на каналы
YouTube збіраецца ў бліжэйшай будучыні ўвесці платную падпіску на каналы, якія маюць больш за 100 тысяч падпісчыкаў. Яна будзе каштаваць $4,99 на месяц. 70% прыбытку ад падпіскі атрымаюць аўтары каналаў, астатнія сродкі сабе пакіне відэасэрвіс, інфармуе meduza.io.
Адзначаецца, што платныя падпісчыкі атрымаюць шэраг бонусаў. Сярод іх — значкі спонсара, аўтарскія эмодзі, дадатковыя відэа ад аўтара канала.
На сённяшні дзень блогеры на YouTube могуць атрымліваць толькі прыбытак ад рэкламы.