Юрыст: Параненай настаўніцы мусяць даць кампенсацыю, гэта вытворчая траўма

Юрыст: Параненай настаўніцы мусяць даць кампенсацыю, гэта вытворчая траўма

Настаўніцы 74 гімназіі Мінска, якую параніў нажом вучань, могуць даць кампенсацыю. Пра гэта кажуць у міністэрстве адукацыі. Але не удакладняюць, калі гэта будзе і ў якім памеры.

"Дэпартаментам па працы будзе вынесенае вызначэнне па гэтым выпадку", — каротка адказваюць у міністэрстве.

Настаўніцу параніў вучань 9-ага класа, нанёс удар нажом у вобласць шыі.

 

Юрыст: Параненай настаўніцы мусяць даць кампенсацыю, гэта вытворчая траўма

Супрацоўнікі 74-й гімназіі хаваюць праўду пра напад на настаўніцу. Храналогія

Больш чым праз суткі пасля нападу на настаўніцу гімназіі чутак па-ранейшаму нашмат больш, чым праўдзівай інфармацыі.

 

Выпадак з настаўніцай 74 гімназіі для нашай краіны беспрэцэдэнтны, таму адразу вызначыцца з памерам кампенсацыі не могуць. Але на працы церпяць і міліцыянты, і рабочыя. Ці проста ім дамагчыся кампенсацыі?

"Шмат умоваў, ад чаго гэта залежыць. Гледзячы, якая траўма, ці ёсць рызыка для жыцця. Нават калі супрацоўнік міліцыі атрымоўвае траўму пры сутыкненні са злачынцам, далёка не факт, што яму дадуць кампенсацыю. Памятаю, два супрацоўнікі пацярпелі ў ДТЗ, калі праследавалі аўтамабіль. Але не атрымалі кампенсацыю, бо не прынялі ўсіх мераў бяспекі", — прыгадвае прэс-сакратар сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

Рабочаму гомельскага хімзавода Аляксандру Клімаву сваёй кампенсацыі давялося дамагацца чатыры гады праз суд. Ён атруціўся падчас працы.

"Гэта было на працоўным месцы, я атруціўся выхлапамі серы. Але начальству гэта было нявыгадна. Мне давялося праходзіць медкамісію, даказваць. Мяне тады звольнілі па стане здароўя", — распавядае Аляксандр.

Рабочы змог даказаць, што траўма была вытворчай і што ён атрымаў цяжкія пашкоджанні. Яму выплацілі аднаразовую кампенсацыю агулам каля 140 мільёнаў. А потым штомесяц плацілі частку заробка: першы год — 50%, а цяпер — 10%.

Выпадак з раненнем настаўніцы юрыст незалежнага прафсаюза РЭП Леанід Судаленка адназначна называе вытворчай траўмай.

"Вядома, ёй мусяць кампенсаваць гэта. Яна ж была на працоўным месцы, там ніякіх спрэчак не можа быць. Калі ёй нанеслі моцную шкоду, то трэба дамагацца шомесячных выплат. Аднаразовая выплата дакладна мусіць быць. Таксама яна можа дамагацца маральнай кампенсацыі".

Выплаты пры вытворчай траўме мусіць налічваць Белдзяржстрах, бо кожнае прадпрыемства і установа страхуе сваіх супарцоўнікаў па змоўчванні. Таксама настаўніца можа запатрабаваць кампенсацыю шкоды ад вучня, які яе параніў. Але толькі калі суд прызнае яго вінаватым.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі