Юрый Чыж — самы паспяховы і ўплывовы бізнэсмэн Беларусі 2013 года
Кіраўнік холдынгу "Трайпл" у рэйтынгу паспяховых бізнэсоўцаў абагнаў былога зброевага барона Уладзіміра Пефціева, які ўзначальваў папярэдні спіс.
Спіс самых уплывовых і паспяховых бізнэсмэнаў краіны склалі журналісты інтэрнэт-выдання "Ежедневник".
Другое месца ў рэйтынгу выдання заняў кіраўнік "Амкадора" Аляксандр Шакуцін. Старшыня савета дырэктараў Fenox Global Group Віталь Арбузаў — на трэцім месцы.
У першую дзясятку таксама ўвайшлі Павел Тапузідзіс (кіраўнік "Табака-інвест"), Аляксандр Машэнскі (гендырэктар "Санта Імпэкс Брэст"), Яўген Баскін (гендырэктар "Сервалюкс"), Сяргей Літвін (саўладальнік групы кампаній "Еўрагандаль"), Аркадзь Добкін (прэзідэнт і старшыня савета дырэктараў EPAM Systems Inc.), Анатоль Тэрнаўскі (генпрадстаўнік групы кампаній "Юнівест" у СНД), Валянцін Байко (кіраўнік кампаніі "Контэ Спа").
Фота Юрыя Чыжа — goals.by