Юрый Луцэнка заяўляе, што апазіцыя Украіны не рыхтуе сілавых дзеянняў
Па словах экс-міністра ўнутраных спраў, апазіцыя рыхтуе адмыслова навучаныя атрады, каб супрацьстаяць правакатарам.
У інтэрв'ю сайту liga.net Юрый Луцэнка паведаміў, апазіцыя пастараецца стрымаць людзей каля Кабінета міністраў: "Тут прысутнічае вялікая колькасць дэпутатаў. Мы гатовыя да любых мабільных перамяшчэнняў, тым больш што асноўная наша абарона — гэта масавасць. Я абсалютна ўпэўнены, што ўчорашнія спробы правакацый спецыяльна нанятых радыкалаў, нанятых уладай, паказалі сваю недапушчальнасць".
Па словах Луцэнкі, дэманстранты мірна настроеныя: "З нашага боку не было і не будзе ніякіх сілавых дзеянняў. Мы мірная дэманстрацыя, і таму мы пераможная дэманстрацыя".
Фота — liga.net