Юрый Зісер: Станаўленне камунізму на апошнім курсе здаў на “4”
У Дзень студэнта Еўрарадыё даведалася, што замінала айчынным славутасцям быць выдатнікамі: Лазавік замест аспірантуры добраахвотна запісаўся на флот, Айплатаву не хапала часу на вучобу, Ганчарэнку ад двоек выратоўваў футбол. Аляксандр Кулінковіч, вакаліст гурта “Нейра Дзюбель”, “вытрымаў” на журналісцкім факультэце БДУ ўсяго адзін семестр. Прычым сам вырашыў сысці. А галоўнымі праблемамі рок-музыка назваў кепскую памяць ды адсутнасць якой бы то ні было схільнасці да замежных моваў:
Кулінковіч: “У мяне памяць — самае слабае месца. Да таго ж, і з увагай цяжкавата. Мне наогул вельмі часта не хапала канкрэтыкі, бо мне вельмі цяжка на чымсьці засяродзіць увагу. А для вывучэння моваў самыя галоўныя рэчы — гэта памяць, увага і сканцэнтраванасць. Дарэчы, апошняя пара, на якой я прысутнічаў ва ўніверы, — гэта была англійская мова…”
Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік наогул адвучыўся ў пяці універсітэтах. Праўда, скончыў з іх толькі тры. На пятым курсе будучаму чыноўніку прапанавалі паступіць у аспірантуру, аднак малады спадар Лазавік паставіў службу Радзіме вышэй за механізацыю сельскай гаспадаркі:
Лазавік: “Я быў вельмі таленавітым і здольным да вучобы студэнтам, якому усё вельмі лёгка давалася. І вось, у свой час мне прапанавалі паступіць у аспірантуру, аднак было ўжо позна. Бо я на той момант па сваёй волі запісаўся ў Савецкую армію і атрымаў размеркаванне пасля ваеннай кафедры на Паўночны флот”.
На думку беларускага дызайнера адзення Івана Айплатава, у студэнцтве ён пакутаваў на звычайную для моладзі праблему: недахопу часу на вучобу. А за сваю цікавасць да мастацтва маладому дызайнеру часцяком даводзілася сутыкацца з непаразуменнем з боку выкладчыкаў:
Айплатаў: “Як заўжды ў студэнтаў: на ўсё часу хапае, апроч вучобы. Была цікавая гісторыя, калі я на ўсю дошку, дзе студэнты вывешвалі свае працы, намаляваў графіці. Прычым зрабіў гэта за адну пару, замест таго, каб нейкі там нацюрморт зрабіць. Дык мяне выкладчык прымусіў потым ўсё зашкурыць наждачкай. Палічылі, што гэта не зусім тое, што трэба. Хоць мне на той момант падавалася, што гэта нашмат лепшая праца за ўсе астатнія”.
Генеральны дырэктар УП “Надзейныя праграмы” (партал TUT.BY) Юры Зісер вучыўся заўжды на “выдатна”. Бо дагэтуль лічыць за сапраўдную каштоўнасць магчымасць сустракацца з выкладчыкамі:
Зісер: “Таму што працэс адукацыі ідзе не праз сам прадмет, а праз асобу выкладчыка. А з гэтым мне заўжды шанцавала. Таму я добра вучыўся. Нават “Станаўленне камунізму” на апошнім курсе здаў на “4”. І тое запнуўся на апошнім пытанні: “Роля камуністычнай партыі ў працэсе пабудовы камунізму”.
Для Ганны Чыстасердавай, арт-дырэктаркі Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, таксама галоўнымі крытэрыямі для наведвання лекцый у часы студэнцтва была асоба выкладчыка. А яшчэ былой загадчыцы “Падземкі” былі часам незразумелыя несутыкненні паміж будучай спецыяльнасцю і наборам прадметаў, якія трэба было здаваць:
Чыстасердава: “Для мяне першапачатковым момантам у адукацыі была асоба лектара. А таксама непасрэдны досвед у тым прадмеце, які ён выкладаў. А вось больш за ўсе астатнія прадметы мяне напружвала “Тэхніка і тэхналогія сучаснай прамысловасці”. У яго межах нам распавядалі пра вытворчасць шкла, пра крэкінг гексану ды пра нафтаперапрацоўку. Калі шчыра, дык я адмаўлялася прымаць той факт, што калі я буду фінансістам, мне трэба ведаць усе этапы вытворчасці гумы”?!
А вось Віктара Ганчарэнку, галоўнага трэнера барысаўскага БАТЭ, футбол яшчэ з часоў школы фактычна “выратоўваў” ад кепскіх адзнак па нянавістнай хіміі:
Ганчарэнка: “Не ведаю чаму, аднак мне ну вельмі цяжка даваліся гэтыя формулы ды разлікі. Дакладна хімія — не мой прадмет. Аднак я заўжды спрабаваў знайсці нейкі кампраміс. Тым больш, наш настаўнік хіміі заўжды ставіў тым, хто займаецца спортам, на адзін бал вышэй адзнаку. Таму мне было прасцей з маёй зацікаўленасцю футболам”.
Для Яўгена Крыжаноўскага, галоўнага мастацкага кіраўніка тэатра “Хрыстафор”, самымі “праблемнымі” прадметамі ў Тэатральным інстытуце былі палітэканомія і французская мова. Паводле слоў акцёра, першы прадмет дык наогул мала хто разумеў у 1975 годзе, нават сам выкладчык:
Крыжаноўскі: “Бо гэта такая лухта, якая, дарэчы, і завяла краіну ў той стан, у якім мы ўсе апынуліся напрыканцы 80-х. Я вельмі доўга здаваў гэты прадмет. Другая мая праблема — гэта французская мова. Бо ў школе я вучыў нямецкую, а ва ўніверсітэце давялося здаваць французскую. Да гэтага моманту магу сказаць па-французску толькі: “Paris — la capitale de la France, la ville le jardin, la ville le musée” — “Парыж — сталіца Францыі. Горад — сад. Горад — музей”. Гэтым, дарэчы, карыстаюся да гэтага моманту”.
Напрыканцы хацелася б узгадаць вядомы старажытны выраз: “Вучыцца ніколі не позна”. Тым больш, менавіта ў XXI стагоддзі, на думку спадара Зісера, на гэта не варта забывацца ўсім, хто збіраецца заставацца спецыялістам у будучыні:
Зісер: “Зараз кожны спецыяліст папросту абавязаны шмат чытаць. Цяпер далёка не той час, калі ты можаш 5 гадоў адвучыцца, а потым працаваць усё жыццё, выкарыстоўваючы толькі ва ўніверсітэце атрыманыя веды. Зараз, насамрэч, настолькі хутка змяняецца і навука, і тэхніка, ды наогул само жыццё. Таму вучыцца трэба ўвесь час. Таму для мяне Дзень студэнта — кожны дзень”.