З 1 лістапада ў Беларусі даражэюць цыгарэты

З 1 лістапада ў Беларусі даражэюць цыгарэты

У Беларусі з 1 лістапада падаражэюць некаторыя віды цыгарэт, інфармуе БЕЛТА.

На 3 капейкі даражэюць такія маркі цыгарэт ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман", як "Прэм'ер QS", Minsk city QS, Minsk capital QS. На 5 капеек вырастуць кошты на Pall Mall Red, Pall Mall Blue, Pall Mall Silver, Pall Mall Azure, Pall Mall Demi Blue, Pall Mall Demi Azure і Rothmans Demi Click Purple.

Вырастуць кошты на цыгарэты вытворчасці ТАА "Тытунь-інвест". "Форт" і "Форт 7" падаражэюць на 5 капеек, "Карона слім" — на 4 капейкі, "Карона стыль" і "Карона эліт" — на 2 капейкі. Даражэй заплаціць давядзецца таксама за некаторыя цыгарэт LD, Monre Carlo, Camel, Winston, Sobranie.

Сярод цыгарэт, што ўвозіць кампанія "Беларусьгандаль", даражэйшымі на 10 капеек стануць Marlboro, Winston XSence Club Silver, імпартаваныя віды Davidoff, некаторыя Parliament. А вось некаторыя віды L&M вырастуць у кошце толькі на на 5 капеек.

Таксама на 5-10 капеек даражэй давядзецца заплаціць за цыгарэты, што ўвозіць "Энерга-Оіл".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі