З 1 снежня ў Беларусі падаражэюць цыгарэты
У Беларусі з 1 снежня падаражэюць некаторыя віды цыгарэт, паведамляе БЕЛТА.
Сярод цыгарэтаў ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" найбольшае падаражанне чакае маркі Фэст Superslims, Фэст Superslims 7 — на 16 капеек. Цэны на Minsk Сity, Minsk Сapital, Matrix Blue, Portal One вырастуць на 3 капейкі. Некаторыя віды Pall Mall, Kent і Rothmans стануць даражэйшымі на 5-10 капеек. За цыгарэты Vogue давядзецца заплаціць на 10 капеек больш.
Вырастуць цэны і на цыгарэты ТАА "Тытунь-інвест". Некаторыя віды Monte Carlo падаражэюць на 5-10 капеек, а Camel Compact Аctivate Purple — на 10 капеек.
З цыгарэтаў, якія ўвозіць кампанія "Беларусьгандаль", на 10 капеек больш дваядзеца заплаціць за Kent Mode Blue і Kent Mode Silver, Rothmans Demi Blue, Rothmans Demi Silver, на 5 капеек — за Pall Mall Superslims Azure і Pall Mall Superslims Violet.
У Беларусі вытворцы і імпарцёры цыгарэтаў маюць права штомесяц змяняць цэны на тытунёвыя вырабы.