З 1 траўня бюджэт пражытковага мінімуму складзе 1 млн 699,4 тыс рублёў
З 1 траўня ў Беларусі вызначаецца новы бюджэт пражытковага мінімуму, які складзе 1 мільён 699,4 тысячы рублёў у сярэднім на душу насельніцтва. Адпаведнае рашэнне прынятае згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 18 ад 21 красавіка. Дакумент апублікаваны 29 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ранейшы БМП складаў 1 мільён 640 тысяч рублёў. Цяперашні ўзрасце на 3,6% і будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня бягучага года.
Змена БМП пацягне за сабой павелічэнне мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, а таксама дзяржаўных дапамогаў сем’ям на выхаванне дзяцей і некаторых іншых выплат.