З 1 траўня ў Беларусі для пенсіянераў патаннее праезд на электрычках
З 1 траўня ў Беларусі для пенсіянераў (мужчын з 60 гадоў, жанчын з 55 гадоў) патаннее праезд на цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа. Беларуская чыгунка прадаставіць ім зніжку ў памеры 50%. Адзначаецца, што гэта робіцца ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў" (№ 176 ад 29 красавіка 2011 года). Прадаваць білеты са зніжкай будуць толькі пры прадастаўленні арыгіналу пенсійных пасведчанняў.
Льгота не распаўсюджваецца на праезд у электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і ў цягніках гарадскіх ліній.
Дзеянне зніжкі для пенсіянераў працягнецца на перыяд сельскагаспадарчых работ і скончыцца 30 верасня.