З 19 траўня трэці этап рэпетыцыйнага тэставання можна будзе прайсці анлайн

З 19 траўня трэці этап рэпетыцыйнага тэставання можна будзе прайсці анлайн

З 19 траўня ўсе жадаючыя атрымаюць магчымасць прайсці трэці этап рэпетыцыйнага тэставання. З-за эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі многія пункты яго правядзення адмянілі запланаваныя на травень сеансы. Рэпетыцыйнае тэставанне пройдзе ў электронным фармаце ў анлайн-рэжыме на сайце Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў.  Для ўдзелу ў ім неабходна зарэгістравацца ў сваім асабістым кабінеце на сайце згаданай установы адукацыі.

Аплата праводзіцца праз сістэму "Разлік" (АРІП). Таксама можна скарыстацца "адной ці некалькімі свабоднымі аплатамі", якія вярнулі пры адмене раней запланаваных сеансаў рэпетыцыйнага тэставання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі