З 2018 года беларусы змогуць купляць на біржы валюту
З 2018 года беларусы змогуць купляць на біржы валюту. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН паведаміў старшыня праўлення Беларускай валютна-фондавай біржы Андрэй Аўхіменя. Паводле яго слоў, у наступным годзе ў Беларусі плануецца распрацаваць адпаведную нарматыўную базу. Яна і дазволіць удзел фізічных асоб у валютных таргах на біржы.
Аўхіменя адзначыў, што біржавы рынак можа стаць рэальнай альтэрнатывай для насельніцтва. Як вядома, на сённяшні дзень беларусы прадаюць і купляюць валюту пераважна праз абменныя пункты валют.
Як вядома, з 21 сакавіка 2016 года ў Беларусі прадаставілі права юрыдычным асобам права прадаваць і купляць валюту не толькі ў банкаў, але і на біржавым рынку. Андрэй Аўхіменя кажа, што гэта яшчэ адзін крок ў накірунку лібералізацыі валютнага рынку нашай краіны.