З 25 траўня ДАІ будзе штрафаваць за язду без блізкага святла фараў
З 25 траўня па 5 чэрвеня ДАІ будзе праводзіць у Беларусі акцыю "Увага — дзеці!". Гэтая акцыя звязаная з заканчэннем навучальнага года, паведамляе сайт МУС.
Падчас гэтай акцыі ў светлы час сутак транспарт па ўсіх дарогах краіны павінен рухацца з уключаным блізкім святлом фараў. ДАІ просіць кіроўцаў асаблівую ўвагу праяўляць каля дзіцячых установаў, пры праездзе нерэгуляваных пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах.
26 траўня пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: "Увага, кіроўцы! У школьнікаў вакацыі!"