З 25 траўня ў Еўропе дзейнічае “права на забыццё”. Тлумачым, што гэта

З 25 траўня ў Еўропе дзейнічае “права на забыццё”. Тлумачым, што гэта

25 траўня у Еўрапейскім саюзе набываюць моц новыя правілы абароны прыватных дадзеных у інтэрнэце — GDPR (General Data Protection Regulation). У першую чаргу гэтыя новыя правілы датычацца ўсіх суб’ектаў, якія збіраюць і выкарыстоўваюць інфармацыю пра фізічных асобаў. І не толькі дзяржаўных інстытутаў ці карпарацый, але і невялікіх бізнесаў, як цырульня ці інтэрнэт-крама.

Ад заўтра ў краінах Еўрапейскага саюза будзе дзейнічаць “права на забыццё”. Што гэта значыць?

— Спажывец можа запатрабаваць у любой фірмы ці грамадскага інстытута прад’явіць сабраныя на яго асабістыя звесткі і выдаліць іх з базы дадзеных.

— Асабістыя звесткі мусяць быць прад’яўленыя спажыўцу ў фармаце PDF.

— У выпадку крадзяжу прыватнай інфармацыі кліента фірма ці інстытут, адкуль адбыўся крадзеж, абавязаныя праінфармаваць наглядныя органы.

— Прадугледжваецца таксама мацнейшая абарона правоў дзяцей.

Фірмы, якія парушаць новыя патрабаванні, будуць атрымліваць буйныя штрафы. Прычым адзін штраф можа дасягаць 20 млн еўра.

З 25 траўня ў Еўропе дзейнічае “права на забыццё”. Тлумачым, што гэта
Ілюстрацыя: Alex Barkhatov / www.flickr.com

24 траўня GDPR абмяркоўвалася ў Варшаве на 5-й штогадовай нідэрландска-польска-беларускай Трохбаковай канферэнцыі. Кожны з нас пакідае “лічбавы след”, а паралельна з нашай рэчаіснасцю існуе “хмара”, у якой знаходзіцца самая розная нашая прыватная інфармацыя.

Але пытанне не толькі ў тым, як інфармацыя захоўваецца, але і ў тым, хто ёй можа скарыстацца ў фінансавых інтарэсах і не толькі. Ці можа дзяржава эфектыўна бараніць сваіх грамадзян у “эпоху bigdata”? Адсюль і імкненне дзяржавы не проста рэгуляваць абмен прыватнай інфармацыяй паміж людзьмі і сацыяльнымі інстытутамі, але і даць права на рэгуляванне гэтых працэсаў самім людзям.

Адносіны чалавека і карпарацый гэта адзін з выклікаў сённяшняга часу, лічыць праваабаронца Дарота Главацка з Хельсінскага Фонду (Варшава). Толькі па тым, як чалавек націскае на клавішы ці па тым, якія каментары піша ў сaцсетках, нейронныя сеткі могуць зразумець, у якім ён знаходзіцца настроі, што ў яго са здароўем, якая ў яго сексуальная арыентацыя.

“Тут занепакоенасць не толькі палітыкай прыватнасці, але і пытаннем небяспекі перад дыскрымінацыяй”, – кажа Дарота Главацка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі