З Акадэміі навук Беларусі звольнілі Ягора Лебядка
З ДНВА "Оптыка, оптаэлектронiка i лазерная тэхнiка" звольнілі Ягора Лебядка (быў загадчыкам лабараторыі). Пра гэта ён паведаміў у Facebook. Цяпер навуковец-фізік (кандыдат фізіка-матэматычных навук) і ваенны эксперт шукае працу ў прыватным сектары.
Як ваенны эксперт, Лебядок стаў вядомы ў апошні год. Ён неаднаразова выступаў з каментарамі і ў эфіры Еўрарадыё. У яго ёсць тэлеграм-канал, прысвечаны вайсковай і інфармацыйнай бяспецы Беларусі.
На відэа — праграма Еўрарадыё “Ідэя Х” з Ягорам Лебядком.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.