З Беларусі ў Латвію сыходзіць крыптабіржа iExchange
У Беларусі ліквідуецца кампанія "Крыптатрэйд", якая ў 2019 годзе заснавала крыптабіржу iExchange. Новую юрыдычную асобу і крыптабіржу ўласнікі адкрыюць у Латвіі.
Таксама фаўндары падалі заяўку рэгулятару Сінгапура на ліцэнзію EMI (ліцэнзія на эмісію электронных грошай).
У тлумачэнні dev.by адзін з фаўндараў iExchange Ігар Сніжко сказаў, што прычынай такога рашэння сталі заходнія санкцыі.
"Беларусь — добрая краіна для вядзення гэтага віду бізнесу. Але, на жаль, у міжнародных банкаў з прычыны санкцый узніклі пытанні пры закупцы ліквіднасці. Працаваць стала цяжка", — заявіў Сніжко.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.