З беларускага "чорнага спісу" ЕС выключаць 13 чалавек і 5 прадпрыемстваў
Адначасова ў спіс будуць даданыя 3 прозвішчы.
Пра гэта падчас канферэнцыі “Будучая стратэгія Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі”, якая праходзіць у Вільні, заявіла кіраўніца прадстаўніца Еўрасаюза ў Беларусі Майра Мора:
"Савет ЕС найхутчэй будзе прымаць рашэнне аб працягненні абмежавальных мер у хуткім часе. Не толькі аб працягненні існуючых мер, але і плануецца яшчэ ўключыць трох асоб у гэты спіс. Таксама прынятае рашэнне, што 13 чалавек і 5 прадпрыемстваў там ужо заставацца не будуць. Але спіс так ці інакш застанецца найхутчэй”.
Што гэта за тры асобы, якіх дададуць у спіс неўязных, пакуль невядома. Савет Еўрасаюза плануе працягнуць дзеянні санкцый у дачыненні да нашай краіны яшчэ на год.
Майра Мора: У спіс неўязных у ЕС будуць уключаныя яшчэ тры асобы