З бізнэс-цэнтра ў Мінску з-за дыму эвакуявалі людзей
У Мінску з бізнэс-цэнтра Sky Tower 2 жніўня эвакуявалі людзей. Прычынай стаў дым у будынку, паведаміў агенцтву БЕЛТА намеснік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.
Па яго словах, у бізнэс-цэнтры на вуліцы Дамброўскай адбылося кароткае замыканне блока кандыцыянера. Менавіта яно і выклікала дым. Як удакладніў прадстаўнік МНС, пацярпелых пры здарэнні няма.