З цудатворнага абраза ў сынкавіцкай царкве скралі дары

З цудатворнага абраза ў сынкавіцкай царкве скралі дары

З цудатворнага абраза ў сынкавіцкай царкве XV стагоддзя скралі дары. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

У абаронную царкву ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна, якая з’яўляецца гістарычным помнікам, злачынцы патрапілі ўначы, спілаваўшы на акне краты. Яны скралі шматлікія дары, якія ўпрыгожвалі цудатворны абраз Божай Маці “Усецарыца”.

“Сам абраз зламыснікі не кранулі. Цяпер на месцы здарэння праводзяцца неабходныя следча-аператыўныя дзеянні. Асобы датычныя да злачынства высвятляюцца”, — кажа прэс-сакратар.

Сынкавіцкая царква абароннага тыпу з’яўляецца адным з найстарэйшых гатычных храмаў у Беларусі і Усходняй Еўропе. Ён быў пабудаваны ў XV  стагоддзі, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі