З цягніка "Масква — Варшава" знялі кубінцаў з падробленымі дакументамі
З цягніка "Масква — Варшава" знялі двух кубінцаў з падробленымі дакументамі. Здарэнне адбылося 3 сакавіка. Брэсцкія памежнікі высветлілі, што ў пашпартах замежнікаў некаторыя старонкі былі замененыя на новыя, якія надрукавалі на прынтары.
Праз тры гадзіны яшчэ траіх грамадзян Кубы затрымалі на мяжы з Літвой пры спробе яе нелегальнага пераходу. У адносінах зарыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы. Ім пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на тэрмін да 5 гадоў з выплатай штрафу — да 2300 рублёў, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.