З гандлёвага цэнтра "Карона" ў Мінску канфіскуюць халадзільнікі "Індэзіт"

Як паведамляе БелаПАН, чатыры найменні халадзільнікаў гандлёвай маркі "Індэзіт" — BIA 18NF, BIA 20, BIA 20Х і IB 201S — прадаваліся з парушэннямі патрабаванняў бяспекі, вызначаных у дзяржаўным стандарце на гэтую прадукцыю.



Падчас выпрабаванняў высветлілася, што мацаванне сеткавага шнура рвецца ўжо пасля трэцяга рыўка замест 25-га, як прадугледжвае стандарт. Мантаж і мацаванне сеткавага шнура не забяспечвалі надзейнасць зазямлення халадзільніка, што пагражала ўдарам электратокам. Акрамя таго, заправачныя трубкі матор-кампрэсараў мелі вострыя беражкі, што небяспечна для спажыўца.



Між тым на ўсе згаданыя халадзільнікі ёсць сертыфікаты адпаведнасці Мытнага саюза, выдадзеныя ў Расіі. Самі халадзільнікі, дарэчы, таксама выпушчаныя ў Расіі.



"Кароне" загадана не толькі канфіскаваць з продажу халадзільнікі "Індэзіт", але і арганізаваць вяртанне спажыўцамі нестандартнай тэхнікі. Матэрыялы пра выяўленыя адміністрацыйныя правапарушэнні і прымяненне штрафных санкцый перададзеныя ў судовыя органы.



Фота — isobud.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі