Лісты і малюнкі палітвязня Алеся Пушкіна — у анімацыйным фільме
З лістоў і малюнкаў беларускага палітвязня Алеся Пушкіна, якія ён дасылае на волю, зрабілі анімацыйны фільм. Мастак знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года, яго крымінальную справу ўжо накіравалі ў суд.
Таксама ў фільме выкарыстаны малюнкі мастачкі Леры Лазук.
Рэжысёрам фільма з'яўляецца Антон Грышкевіч. Яго звольнілі з працы ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў за далучэнне да страйку, нагадвае Беларуская рада культуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.