З Літвы ў Беларусь спрабавалі правезці радыеактыўны груз

З Літвы ў Беларусь спрабавалі правезці радыеактыўны груз

З Літвы ў Беларусь спрабавалі правезці радыеактыўны груз. Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, машыну, якая везла тавар праз нашу краіну ў Казахстан, спынілі ў пункце пропуску “Катлоўка”.

Фура Renault літоўскай фірмы-перавозчыка прыбыла на мяжу з таварам “канцэнтрат танталіта”. У момант прыбыцца транспартнага сродку спрацавалі стацыянарныя сістэмы радыяцыйнага кантролю. Мытная служба выклікала МНС, супрацоўнікі якога вызначылі, што канцэнтрацыя радыяцыйнага фону груза болей як удвая перавышае гранічна дапушчальныя нормы. Пры гэтым кіроўца не меў дакументаў, што дазваляюць перамяшчэнне праз мяжу ЕАЭС крыніцы іянізаванага выпраменьвання. У выніку машыну вярнулі на літоўскую тэрыторыю.

У ДМК нагадваюць, што ў 20 пунктах пропуску на мяжы з Літвой, Латвіяй, Польшчай і Украінай працуюць 40 установак радыяцыйнага кантролю транспартных сродкаў.

З Літвы ў Беларусь спрабавалі правезці радыеактыўны груз

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі