З пачатку года за “гучныя матацыклы” ў Мінску складзена больш за сто пратаколаў

З пачатку года за “гучныя матацыклы” ў Мінску складзена больш за сто пратаколаў

З пачатку сезона на матацыклістаў з гучнымі байкамі складзена каля ста пратаколаў. Праўда, шумныя рухавікі — толькі нагода для праваахоўнікаў праверыць дакументы, бо штрафуюць звычайна за іншае.

“Ёсць матацыклы спартовыя, а ёсць трэкавыя, — кажа прэс-сакратар мінскай ДАІ Сяргей Заранік. — Звычайна яны пераробліваюць трэкавыя і пачынаюць псаваць людзям нервы. То бок яны наўмысна парушаюць закон, бо пры гэтым не праходзяць тэхагляд. Натуральна, што ДАІ іх ловіць і штрафуе. Але якая сярэдняя сума штрафу, сказаць не магу. Бо гэта індывідуальна па кожным матацыкле, там можа быць шмат розных крытэрыяў: недзе пераабсталяваў, недзе тэхагляд не прайшоў, недзе паўторна цягам года, невыкананне прадпісання — гэта розныя лічбы, але агулам выходзіць немалая сума”.

Апошнім часам у сацыяльных сетках з’явілася нямала пастоў-абурэнняў начнымі пакатушкамі мотааматараў. Людзі скардзяцца на неверагодны шум рухавікоў, які не дае спаць цягам усёй ночы. Нагадаем, што з 2015 года ў Беларусі ўсталяваны шумавы нарматыў для матацыклаў. Гучнасць выкіду адпрацаваных газаў рухавіка не можа перавышаць 96 дэцыбелаў. Для параўнання, узровень шуму ад працуючай бензапілы — у сярэднім 100 дэцыбелаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі