З расійскага палону вызвалілі 63-гадовага беларуса-добраахвотніка
Беларус пасля вызвалення / Скрыншот з відэа
З расійскага палону вызвалілі 63-гадовага беларуса-добраахвотніка. Ён прабыў там 10 месяцаў. Пасля абмену з беларусам паразмаўляў украінскі журналіст.
"Я пайшоў абараняць маю радзіму. Другую радзіму", — адказаў пра сваю матывацыю мужчына. І патлумачыў, што ён беларус. Увесь час знаходжання ў палоне быў у інфармацыйным вакууме і нічога не ведаў пра тое, што адбываецца на фронце.
У якім падраздзяленні ўкраінскага войска ваяваў беларус і дзе ён трапіў у палон, невядома. Яго абмянялі ў лютым 2023 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.