З сірыйскай турмы вызвалены палітвязень, які правёў за кратамі 43 гады
Лётчык Рахід Аль-Татары
З турмы Седная, што знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад Дамаска, вызвалены тысячы палітзняволеных. Адзін з іх — Рахід Аль-Татары, які правёў за кратамі цэлыя 43 гады.
У 1980 годзе Аль-Татары быў лётчыкам сірыйскіх ВПС. Ён адмовіўся наносіць удары па Хаме, каб падавіць пратэсты па загаду Хафеза Асада, бацькі цяперашняга сірыйскага дыктатара Башара Асада.
За гэта яго кінулі ў турму, дзе ён і заставаўся да гэтага часу.
Паводле ацэнак Сірыйскага цэнтра маніторынгу правоў чалавека, з 2011 па 2021 год у турме Седная загінулі больш за 30 тысяч чалавек, якіх рэжым Асада палічыў сваімі ворагамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.