З тэлебачання збіраюцца прыбраць шоў Трахтэнберга і “Нашу Беларашу”?
Дэпутаты прапануюць стварыць камісію, якая будзе правяраць маральны ўзровень вядучых забаўляльных тэлеперадач. З такой прапановай на Еўрарадыё выступіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Галіна Мазуркевіч. Падчас абмеркавання законапраекта аб СМІ яна раскрытыкавала маральны стан беларускага тэлебачання. Галіна Мазуркевіч: “Гэта не тая крыніца ці носьбіт культурных каштоўнасцяў, якую трэба дэманстраваць на ўсю рэспубліку з яе пошлымі, бруднымі, агіднымі анекдотамі. Наконт таго, каб пасмяяцца, хто якім чынам спаражняецца, ну гэта не самае актуальнае пытанне сёння для нашага грамадства. Культурныя і інтэлігентныя людзі не гавораць пра гэта ўслых і на ўсю краіну”.
Спадарыня Мазуркевіч прапанавала прыбраць з эфіру перадачы Рамана Трахтэнберга, “Нашу Беларашу” ды іншыя праекты з непрыстойнымі жартамі. Па словах дэпутаткі, варта стварыць камісію, якая будзе ацэньваць узровень маральнасці журналістаў у такіх перадачах:
Галіна Мазуркевіч: “Я б, напэўна, пачынала не з перадач, а з тых, хто іх рыхтуе. Мне здаецца, калі чалавек бярэцца весці нейкую перадачу, то маральна-этычныя якасці глядзець іх трэба. Я б напэўна камісію стварыла. Ну, псіхолаг там, відаць, мусіць быць. Я б, напэўна, туды прапаноўвала людзей, блізка знаёмых з этыкай, эстэтыкай”.
Мы ведаем, як хутка ў Беларусі падобныя ідэі пераўтвараюцца ў жыццё. Таму і вырашылі запытаць у вядучых забаўляльных перадач, як яны ставяцца да такой ідэі. Вядучы беларускага “Comedy Club” Жэня Булка кажа, што ідэя стварэння такой камісіі бязглуздая.
Жэня Булка: “Па-мойму, гэта вельмі дзіўна. Гэта тое ж самае, што будуць прызначаць супрацоўнікаў на тытунёвую фабрыку. Тое ж самае, што будуць параўноўваць анекдоты з “Вайной і мірам” Льва Талстога”.
У кожным разе, калі б такая камісія і была створаная, Жэня Булка пажадаў бы пабачыць у ёй прадстаўнікоў усіх узростаў і палоў. А вось удзельнік перадачы “Наша Белараша” Васіль Анціпаў хацеў бы бачыць у ёй толькі маладых журналістаў. Хаця камедыянт увогуле ўпэўнены, што пошлых жартаў у іх перадачы няма. У “Нашай Беларашы” існуе ўнутраная цэнзура, таму знешняя будзе лішняй.
Васіль Анціпаў: “Рэдактарская цэнзура ў нас вельмі добрая. У нас жа галоўны рэдактар Марфін Міхаіл Навумавіч. Гэта былы рэдактар вышэйшай лігі маслякоўскага КВНу. Ну мы і самі рэальна разумеем, што перадачу людзі глядзяць. Яе, у прынцыпе, могуць і дзеці глядзець. Таму мы ў перадачы не прапускаем, асабліва калі казаць пра “Нашу Беларашу”, то там увогуле няма ніякіх пошласцяў”.
А вось у “Камедзі клабе”, па словах Жэні Булкі, цэнзуры няма. Затое ёсць добрая рэдактура:
Жэня Булка: “Жарт пра пятую кропку – гэта заўсёды смешна. Але гэта павінна быць вытанчана альбо вельмі незвычайна, каб гэта магло быць у фармаце “Камедзі клаб”. То бок, рэдактура існуе, цэнзуры, напэўна, няма”.
Вядучы “Камедзі клабу” бачыць, бадай, самае простае выйсце з гэтай праблемы – любы пошлы жарт можна запікаць. А звычайныя гледачы не хвалююцца. Любую перадачу сёння можна знайсці ў інтэрнэце.