З участка выдалілі адразу траіх назіральнікаў, адна з іх ад БРСМ

З участка выдалілі адразу траіх назіральнікаў, адна з іх ад БРСМ

На 194-м участка па Чкалаўскай акрузе №96 выдалілі адразу траіх назіральнікаў, бо тыя абмяркоўвалі датэрміновае галасаванне. На думку старшыні камісіі, яны перашкаджалі працы на участку.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў назіральнік ад кампаніі "Права выбару" Павел Знавец.

Павел Знавец: "Выдалілі за фармальную падставу, бо перашкаджалі камісіі, калі размаўлялі. Выдалілі мяне, жанчыну з ТБМ і адну з БРСМ. Любое слова, сказанае на ўчастку, — ужо перашкода працы камісіі".

На гэтым участку не засталося ніводнага незалежнага назіральніка. Выбарцаў спрабуюць падлічыць на ўваходзе на ўчастак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі