З якімі загалоўкамі выйшла прэса Беларусі, Расіі, Украіны пра мінскі саміт?

Першыя старонкі беларускіх СМІ пішуць пра вынікі перамоваў ў “нармандскім фармаце”. Так галоўныя артыкулы СБ “Беларусь сёння” маюць назвы: “У Мінску дамовіліся аб спыненні агню ва Украіне” і “Мінск. Тэрыторыя сусветнай надзеі”.

Галоўны матэрыял БелТы: “Лукашэнка: пытанні вайны і міру вырашаюцца гадамі, а ў Мінску ўдалося дасягнуць згоды ўсяго за 15 гадзін”.

Першы артыкул газеты “Звязда”: “Мінск” сугучнае з “мір”.

Загаловак аднаго з галоўных матэрыялаў тэлеканала АНТ“Ангела Меркель і Франсуа Аланд падзякавалі Аляксандру Лукашэнку за створаныя ўмовы для сустрэчы”.

Сайт тэлеканала СТБ“Вялікая палёгка для Еўропы: Меркель і Аланд задаволеныя вынікамі сустрэчы па Украіне ў Мінску 11 лютага”.

Матэрыялы расійскіх выданняў пра мінскі саміт выходзілі з яшчэ больш жыццесцвярджальнымі загалоўкамі.

Газета “Известия”“Уладзімір Пуцін: “У Мінску ўдалося дамовіцца пра галоўнае”.

Московский комсомолец” выйшаў з матэрыялам, прысвечаным умацаванню расійскага рубля пасля прамоў расійскага прэзідэнта: “Пуцін ўдыхнуў у рубель новае жыццё”.

Партал РІА “Новости”“Пушкоў: саміт у Мінску выканаў сваю задачу”.

Партал Газета.ru: “Мінск падтрымаў рубель” і “Гэта была не самая лепшая ноч у маім жыцці”

Украінскія СМІ больш стрыманыя.

“Украінская праўда”: “Парашэнка пра перамовы: адвод войскаў, кантроль над мяжой, ніякай аўтаноміі”, а таксама Парашэнка: На Данбасе будзе 50-кіламетровая буферная зона”

Газета.UA: “Агонь на Данбасе спыніцца з 15 лютага – Парашэнка”.

Газета День”: “Парашэнка: Саўчанка будзе хутка вызвалена”.

Партал Сегодня.UA: “Пасля стварэння буфернай зоны можна будзе казаць аб аднаўленні Данбаса – палітолаг”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі