З-за дажджоў “фосфарная аварыя” робіцца больш небяспечнай

21 ліпеня на месцы аварыі цягніка з жоўтым фосфарам у Львоўскай вобласці падымаюць чатыры пашкоджаныя цыстэрны і грузяць у спецкантэйнэры. Пра гэта паведаміла ўкраінскае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 20 ліпеня аналагічным чынам былі абясшкоджаныя 5 цыстэрнаў. Цяпер вядзецца герметызацыя трэшчын у астатніх цыстэрнах, што сыйшлі пад адхон.

Аднак меркаванае пагаршэнне надвор’я на Львоўшчыне – залевы, навальніцы, град і шквальны вецер -- ускладніць падтрымку паветрана-шумавіннай падушкі над разлітым фосфарам, каб пазбегчы кантакту рэчыва з паветрам і ягонага ўзгарання. МНС абяцае прыкласці ўсе намаганні, каб апанаваць сітуацыю.

Як раней паведамляла “Еўрарадыё”, 16 чэрвеня у Бускім раёне ля станцыі Ажыдзіў Львоўскай чыгункі з рэек сыйшлі 15 цыстэрнаў з жоўтым фосфарам, 5 з якіх запалалі. Цягнік ішоў з Казахстана ў Польшчу ў складзе 58 вагонаў, з якіх 15 – фосфарныя цыстэрны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі