З-за рэпрэсій зменены фармат правядзення акцыі ўшанавання паўстанцаў 1863 года

З-за рэпрэсій зменены фармат правядзення акцыі ўшанавання паўстанцаў 1863 года

З-за рэпрэсій зменены фармат правядзення акцыі ўшанавання паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Яна больш за 20 гадоў у кастрычніку праводзіцца ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. Як інфармуе Радыё Свабода, аргкамітэт вырашыў, што ўшанаванне памяці паўстанцаў будзе адбывацца не ў адзін дзень, а на працягу двух месяцаў. Ён заклікае ў гэты перыяд прыходзіць да помніка Каліноўскага ў Свіслачы і да крыжа ў Якушоўцы, а таксама да магіл паўстанцаў па ўсёй краіне, ускладаць кветкі, ставіць знічкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі