З-за санкцый Расія страціла 70 млрд долараў

"Нягледзячы на тое, што іншыя дэпутаты маюць іншую пазіцыю, я лічу, што санкцыі ЕС балюча б'юць па Расіі", — цытуе словы Чарнецкага УНІАН. З пачатку года адток капіталу з Расіі складае 70 млрд долараў, а да канца 2014-га гэта будуць ужо 100-120 млрд долараў, мяркуе віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента.

Рышард Чарнецкі перакананы, што эканамічныя санкцыі ЕС, накіраваныя супраць Расіі з-за яе дзеянняў ва Украіне, дасягнуць выніку. "Калі Еўрасаюз будзе і ў далейшым выкарыстоўваць эканамічныя санкцыі, то гэта прымусіць Расію перагрузіцца", — дадаў ён.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі