З-за туману да 22-й гадзіны ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі
З-за туману сёння да 22-й гадзіны ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Туманы чакаюцца ў Мінску і па большай частцы тэрыторыі нашай краіны. Яны пагаршаюць бачнасць да 100-500 метраў.
Сіноптыкі папярэджваюць, што туманы могуць захавацца на працягу ночы 23 снежня.