За 9 месяцаў у Беларусі нарадзілася на 11,6 тысячы дзяцей менш, чым летась

За 9 месяцаў у Беларусі нарадзілася на 11,6 тысячы дзяцей менш, чым летась

Днямі Еўрарадыё высветліла, што з пачатку года насельніцтва Беларусі скарацілася на 8900 чалавек. 30 кастрычніка Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў табліцу з тлумачэннем гэтай лічбы. Здарылася гэта, мяркуючы па ўсім, выпадкова: цяпер гэтага дакумента на сайце арганізацыі ўжо няма. Як высветлілася, квартальныя бюлетэні па дэмаграфіі і міграцыі прадастаўляюцца толькі дзяржаўным органам.

Але копія табліцы ўсё ж паспела трапіць у інтэрнэт. З яе вынікае, што за першыя 9 месяцаў 2017 года натуральнае змяншэнне насельніцтва Беларусі склала 11579 чалавек. За кошт 2649 мігрантаў лічба крыху выправілася. У параўнанні з пачаткам года насельніцтва Беларусі зменшылася на 8930 чалавек.

За 9 месяцаў у Беларусі нарадзілася на 11,6 тысячы дзяцей менш, чым летась
Скрыншот са старонкі Яўгена Судзілоўскага ў Facebook.

Але за кошт чаго склалася такое заўважнае натуральнае змяншэнне? На звестках Белстата, са студзеня па верасень 2017 года ў Беларусі нарадзілася на 11693 дзяцей менш, чым за 9 месяцаў летась.

Спад нараджальнасці ў параўнанні з мінулым годам — 13%.

"Дэмаграфічны бенефіт "гарбачоўскага" пакалення 1980-ых амаль скончыўся. Пачынаюць нараджаць у асноўным "лукашэнкаўскія" дзеці", — каментуе дадзеныя журналіст Яўген Судзілоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі