За абыход санкцый беларуса ў ЗША асудзілі на 21 месяц

Міністэрства юстыцыі ЗША 

Міністэрства юстыцыі ЗША  / Reuters

За ўдзел у абыходзе санкцый амерыканскі суд прысудзіў беларускага бізнесоўца Сяргея Карпушкіна да 21 месяца пазбаўлення волі. Таксама ён павінен вярнуць 4,7 мільёна долараў, атрыманыя незаконным шляхам, паведамляе Мінюст ЗША.

Раней Карпушкін заключыў здзелку са следствам.

Як паведамлялася раней, беларус удзельнічаў у схеме па набыцці металу на 140 мільёнаў долараў у кампаній расійскага бізнесоўца Сяргея Курчанкі, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША.

На пачатку 2000-х Карпушкін жыў у Жлобіне і працаваў на БМЗ. Кампанія Commodity General Trading USA, LLC (Cogentra), якую ён прадстаўляў апошнім часам, — афіцыйны дылер БМЗ у Паўночнай Амерыцы. Яшчэ ў лістападзе 2022-га гэтая кампанія ў дакументах была пазначаная як пакупнік прадукцыі БМЗ.

Амерыканскія дзяржорганы паведамлялі, што Карпушкін дапамагаў абыходзіць санкцыі на працягу трох гадоў. Затрымалі яго ў красавіку 2023-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі