Мінюст ЗША паведаміў пра арышт беларуса па справе аб абыходзе санкцый
Беларусу пагражае да 20 гадоў зняволення / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Мінюст ЗША паведаміў пра арышт 46-гадовага беларуса Сяргея Карпушкіна з Маямі па справе аб абыходзе санкцый, уведзеных супраць Расіі. Яго абвінавачваюць у федэральным злачынстве. Сцвярджаецца, што ён дзейнічаў у інтарэсах былога ўкраінскага, а цяпер расійскага бізнесмена Сяргея Курчанкі і звязаных з ім кампаній.
Гаворка ідзе набыцці матэрыялаў для вытворчасці сталі на суму больш за 150 мільёнаў долараў. Карпушкін і ягоны саўдзельнік (41-гадовы жыхар штата Фларыда Джон Унсалан) на працягу трох гадоў удзельнічалі ў схеме парушэння санкцый ЗША.
У выпадку прызнання Сяргея Карпушкіна вінаватым яму пагражае да 20 гадоў турэмнага зняволення. Расследаваннем займаецца ФБР.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.