Пад санкцыі ЗША трапіла беларуска, якая "засвяцілася" ў Гватэмале

У Гватэмале "распаўсюджваўся расійскі ўплыў" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Гватэмале "распаўсюджваўся расійскі ўплыў" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

18 лістапада ЗША ўвялі санкцыі на падставе "закона Магніцкага" (выкарыстоўваецца да асоб, якія ўчынілі сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека, за карупцыю па ўсім свеце). Пад іх трапілі грамадзянін Расіі Дзмітрый Кудракоў і грамадзянка Беларусі Ірына Літвінюк — за "іх ролю ў эксплуатацыі горназдабыўнога сектара Гватэмалы". Іх маёмасць у Злучаных Штатах заблакаваная. Разам з гэтымі асобамі ў "чорным спісе" апынуліся і тры кампаніі, зарэгістраваныя ў Гватэмале. Адзначаецца, што гэта арганізацыі, звязаныя з імі і з "іх карупцыйнымі схемамі". 

У амерыканскім Мінфіне падкрэсліваюць, што ЗША "салідарныя з народам Гватэмалы" і падтрымліваюць "абарону прыродных рэсурсаў іх краіны ад вонкавай эксплуатацыі".

У паведамленні Мінфіна ЗША новыя фігуранты "чорнага спісу" называюцца "карумпаванымі спекулянтамі". Паведамляецца, што Кудракоў разам з Літвінюк, "як мяркуецца, на працягу некалькіх гадоў кіравалі шматлікімі схемамі хабарніцтва з удзелам палітыкаў, суддзяў і ўрадавых чыноўнікаў". Больш таго, беларуска здзяйсняла "карупцыйныя дзеянні ў падтрымку схем распаўсюджвання расійскага ўплыву, незаконна выплачваючы наяўныя дзяржаўным чыноўнікам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі