Беларус, які дапамагаў расійскаму алігарху абыходзіць санкцыі, звязаны з БМЗ

Сяргей Карпушкін / калаж Еўрарадыё
Сяргей Карпушкін / калаж Еўрарадыё

Арыштаваны ў ЗША выхадзец з Беларусі, які дапамог расійскаму алігарху са схематозамі, наўпрост звязаны з Беларускім металургічным заводам.

У 2000-я Сяргей Карпушкін жыў у Жлобіне і працаваў на БМЗ. Кампанія Commodity General Trading USA, LLC (Cogentra), якую ён сёння прадстаўляе, — афіцыйны дылер БМЗ у Паўночнай Амерыцы. Як стала вядома Еўрарадыё, яшчэ ў лістападзе 2022 года Cogentra пазначалася ў дакументах як пакупнік прадукцыі жлобінскага прадпрыемства.

А ў красавіку 2023 года Карпушкіна арыштавалі за тое, што цягам трох гадоў ён дапамагаў абыходзіць амерыканскія санкцыі расійскаму алігарху Сяргею Курчанку. Следства мяркуе, што беларус і яго амерыканскі саўдзельнік Джон Унсалан закупілі для дзвюх звязаных з Курчанкам кампаній сталеплавільныя матэрыялы на $150 млн.

Дзякуем "КіберПартызанам" за дапамогу ў высвятленні гэтых фактаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі