За аднаўленне Латушкі падпісаліся 112 супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі

За аднаўленне Латушкі падпісаліся 112 супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі патрабуюць аднавіць Паўла Латушку на пасадзе дырэктара Купалаўскага тэатра. Ліст з такім патрабаваннем падпісалі 112 супрацоўнікаў бібляітэкі.

"Звальненне прафесіянала такога ўзроўню будзе вялікай памылкай. Акрамя таго, мы можам страціць адзін з лепшых тэатральных калектываў краіны, паколькі супрацоўнікі Купалаўскага тэатра збіраюцца звольніцца разам са сваім дырэктарам. І гэта будзе непапраўнай стратай для беларускай культуры", — цытуе TUT.by ліст бібліятэкараў.

Свае подпісы пад гэтым лістом паставілі таксама 33 з 37 супрацоўнікаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Павел Латушка быў звольнены рашэннем прэм'ер-мінімтра пасля таго, як падтрымаў мірныя пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў. Артысты тэатра выказалі салідарнасць з ім і таксама падалі заявы на звальненне. 

19і 20 жніўня супрацоўнікаў не пускаюць у Купалаўскі тэатр, гэтыя дні абвешчаныя выходнымі. Выканаўца абавязкаў дырэктара тэатра Валерый Грамада заявіў, што падставай для закрыцця тэатра сталі "афіцыйныя звесткі Міністэрства аховы здароўя аб наяўнасці кавідных".

"9 чалавек кавідных і 18 чалавек — кантакты першага ўзроўню. Таму гэта была неабходнасць правядзення маштабнай дэзінфекцыі. Учора яна была праведзеная, сёння ідзе ўборка", — паведаміў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі