За Аляксандра Лукашэнку сабралі 1,7 млн подпісаў

21 жніўня скончыўся тэрмін здачы ў тэрытарыяльныя камісіі сабраных подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі. Як паведамляе тэлеканал "Беларусь 1", за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі сабралі больш за 1 млн 700 тысяч подпісаў. За Сяргея Гайдукевіча сабралі 140 тысяч, за Віктара Цярэшчанку і Мікалая Улаховіча — па 130 тысяч, за Таццяну Караткевіч — "больш за 100 тысяч". Жанна Раманоўская не агучыла колькасць здадзеных подпісаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька не сабралі па 100 тысяч подпісаў.

Цяпер ЦВК будзе вывучаць сабраныя подпісы, пасля чаго прыме рашэнне наконт рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 11 кастрычніка.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі