За Анатоля Лябедзьку будуць збіраць подпісы валанцёры

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька панясе ў ЦВК дакументы сваёй ініцыятыўнай групы 16 ліпеня а 11-й. Пра гэта патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты паведаміў у гутарцы з Еўрарадыё.

Па словах палітыка, у яго ініцыятыўную групу запісаліся каля 1000 чалавек, прычым 700 з іх  — валанцёры. Лябедзька кажа, што гэтым разам яго каманда прыняла прынцыповае рашэнне не плаціць грошы зборшчыкам подпісаў: уся праца будзе адбывацца толькі на добраахвотных пачатках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі